У Мінскім раёне грыбнікі знайшлі ў лесе склад зброі

Замест ягад і грыбоў у лесе каля вёскі Лявонцьевічы Мінскага раёна людзі знайшлі вялікі склад зброі, які захаваўся з часоў Другой сусветнай вайны.

На месца прыбыла група сапёраў адной з вайсковых часцей. Імі былі налічаныя 12 гранат Ф-1 з запаламі, 23 артылерыйскія ўзрывальнікі, 15 мінамётных мін, сотня артылерыйскіх снарадаў. Усе боепрыпасы былі абясшкоджаны, паведамляе газета “Звязда”.