У Мінскім раёне пад коламі Chrysler загінула жанчына
У Мінскім раёне пад коламі Chrysler Pacifica загінула жанчына. Здарылася гэта ўвечары 28 снежня каля вёскі Жукаў Луг на трасе М2 (Мінск — Нацыянальны аэрапорт). Жанчына, у якой на адзенні не было флікера, перабягала дарогу. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы. Яе асобу высвятляюць. На выгляд ёй каля 35 гадоў.
Адзначаецца, што аўтамабілем кіраваў 46-гадовы жыхар Мінска.
Фота, відэа: onliner.by