У мінскім шматпавярховіку пасяліўся бусел

Бусел пасяліўся ў адным са сталічных шматпавярховікаў. Як інфармуе тэлеканал АНТ, ён атрымаў траўму перад самым адлётам на зімоўку і вымушаны быў спыніцца на балконе сёмага паверху. Там ён пражыў некалькі дзён, пакуль птушку не перавезлі ў заапарк, дзе яна атрымала ўсю неабходную дапамогу.