У Мінскім заапарку сапёры шукаюць бомбу

Наведвальнікі Мінскага заапарку былі эвакуяваныя ў нядзелю. Яны прыйшлі на святочную праграму "Дзень нараджэння заапарка". Як паведамляе БелаПАН, агулам на свята прыйшло каля 300 чалавек. Паводле інфармацыі дзяжурнага сталічнай міліцыі, тэлефанаванне пра замініраванне зрабіў  невядомы мужчына, які, верагодна, быў у стане алкагольнага ап'янення. Дзяжурны выказаў меркаванне, што "тэлефоннага тэрарыста" маглі не пусціць у заапарк, і ён такім чынам вырашыў адпомсціць. Пасля эвакуацыі людзей пачалося абследаванне тэрыторыі сапёрамі.