У Мінску 12-гадовы школьнік забраў аўтамабіль у бабулі, каб "пакатацца"

12-гадовы мінскі школьнік скраў "Жыгулі" сваёй бабулі. Здарэнне адбылося ў Партызанскім раёне сталіцы. Ён узяў ключы ад машыны і выехаў са двара дома, дзе жыве з маці і бабуляй. Школьнік праехаў па суседняй вуліцы і вярнуўся назад. Бабуля, якая ў гэты час была ў кватэры, знікнення аўтамабіля не заўважыла.

Аднак хлопчыка, які кіраваў машынай, пабачылі аўтамабілісты ды паведамілі ў ДАІ. Паколькі школьнік не дасягнуў узросту для прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, на яго маці склалі пратакол па артыкуле "невыкананне бацькамі абавязкаў па выхаванню дзяцей". Хлопчыка паставілі на прафілактычны ўлік ў раённай інспекцыі па справах непаўналетніх, паведамляе БЕЛТА.

Здымак з архіву. Фота — bymedia.net