У Мінску 18 ліпеня быў пабіты тэмпературны рэкорд

18 ліпеня ў Мінску быў пабіты тэмпературны рэкорд. Максімальная тэмпература паветра, паведамляе БелаПАН, склала плюс 32,9 градуса. Ранейшы рэкорд дня складаў 31,6 градуса і быў усталяваны ў 2007 годзе. Максімальная тэмпература паветра ні ў адным з населеных пунктаў не была ніжэй за 30 градусаў. На Гомельшчыне яна дасягала амаль 36-градуснай адзнакі. Аднак абсалютны рэкорд дня выстаяў (+36,7 у Лельчыцах у 2007 годзе).

У шэрагу раёнаў Гродзеншчыны прайшлі моцныя дажджы з навальніцамі. У Шчучыне выпала 35 мм ападкаў, або 45% месячнай нормы. У Мінску і Мінскай вобласці таксама чакаліся навальніцы, аднак сталіцу непагадзь абышла.