У Мінску 20% машын – "фольксвагены" і "ВАЗы"
Самая папулярная марка аўтамабіля ў жыхароў сталіцы – "фольксваген". Іх ва ўласнасці ў мінчукоў крыху больш за 58 тысяч. Другімі ў рэйтынгу ідуць аўтамабілі "ВАЗ". Іх у горадзе – крыху больш за 57 тысяч. Пра гэта паведамляюць "Мінск-Навіны" са спасылкай на мінскую ДАІ. Трэцяе месца сярод самых папулярных легкавушак дзеляць паміж сабой "форд" і "опель". Іх ва ўласнасці ў мінчукоў прыкладна па 36 тысяч.
У адзіным ліку ў сталіцы ёсць "ферары". Гэта тлумачыцца тым, што кошт новага аўто вагаецца ў залежнасці ад мадэлі ад 250 да 330 тысяч долараў. Таксама трое мінчукоў валодаюць не менш дарагімі машынамі маркі "майбах", і толькі двое змаглі дазволіць сабе "ролс-ройс". Да экзатычных для сталічных дарог можна пакуль аднесці вырабы кітайскага аўтапрама марак "хафей", "чэры" і "джылі". Іх агулам у Мінску крыху больш за сотню.
У сталіцы зарэгістравана больш за 532 тысячы легкавых аўтамабіляў індывідуальных уладальнікаў. Яшчэ каля 22 тысяч легкавушак належаць юрыдычным асобам.