У Мінску — 20 тысячаў працоўных вакансій

У базе гарадской службы занятасці цяпер налічаецца больш за 20 тысячаў вакансій. Пераважна патрабуюцца прадстаўнікі працоўных спецыяльнасцяў: слесары, мантажнікі, электрыкі. Вялікі попыт таксама на прадаўцоў, афіцыянтаў і кухараў. На вагу золата кіроўцы аўто, грузчыкі і прыбіральшчыкі.  Што да спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, дык тут такога ажыятажу няма. Найбольш сталіцы патрэбныя лекары, праграмісты і матэматыкі. Паступова становіцца дэфіцытнай прафесія інжынера. Ёсць і вакансіі кіраўнікоў.

Складана знайсці працу выкладчыкам асобных дысцыплін, тэхнікам-тэхнолагам. Не асабліва запатрабаваныя юрысты і эканамісты.

"Мінск-навіны"