У Мінску 24 “другагоднікі”
Першага верасня на паўторны курс навучання ў сталічныя школы прыйдуць 24 вучні. Дзесяцібальная шкала ацэнкі ведаў дазволіла практычна поўнасцю ліквідаваць другагодніцтва. Але 24 маладыя мінчукі, нягледзячы ні на што, такі засталіся на другі год. Праўда, практычна ўсе гэтыя дзеці не перайшлі ў наступны клас таму, што па стане здароўя прапусцілі шмат школьных заняткаў. Большасць адзнак у іх была роўная нулю.
Агенцтва "Минск-Новости"
Агенцтва "Минск-Новости"