У Мінску 4000 чалавек суткі былі без гарачай вады

Як мінімум, 33 шматкватэрныя дамы (у іх жыве больш за 4 тысячы чалавек), а таксама сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам (там знаходзіліся 14 дзяцей) у Ленінскім раёне Мінску суткі заставаліся без гарачай вады. Прычынай гэтага стаў парыў сеткавага квартальнага трубаправода, які адбыўся раніцай 22 студзеня.

БЕЛТА інфармуе, што да раніцы 23 студзеня наступствы аварыі былі ліквідаваны. У кватэрах мінчукоў пачала з'яўляцца гарачая вада.