У Мінску — 6000 стратных прадпрыемстваў
У Мінску на сённяшні дзень шэсць тысяч стратных прадпрыемстваў. Па словах чыноўніка Міністэрства па падатках і зборах Уладзіміра Лайкова, выдаткі горада на іх утрыманне складаюць амаль 800 мільярдаў рублёў. Аднак, кажа ён, колькасць стратных прадпрыемстваў змяншаецца.
Лайкоў: "Хацелася б адзначыць скарачэнне стратных прадпрыемстваў. На 1 студзеня 2011 года доля стратных прадпрыемстваў складае 12,6% супраць 16% на 1 студзеня 2010 года. А колькасць стратных арганізацый скарацілася амаль на тысячу".
Найбольшыя сумы чыстай страты ў прадпрыемстваў электраэнэргетыкі, харчовай прамысловасці, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, лёгкай прамысловасці, машынабудавання і металаапрацоўкі.