У Мінску 9 траўня будзе абмежаваны рух транспарту
Падчас святочных імпрэзаў 9 траўня ў Мінску будзе абмежаваны рух транспарту. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на ўпраўленне ДАІ Мінгарвыканкаму. З 10.30 да 13.30 з нагоды мерапрыемстваў на плошчы Перамогі зачыняецца рух усіх відаў транспарта па праспекце Незалежнасці на ўчастку ад вуліцы Камсамольскай да вуліцы Казлова, па вуліцы Кісялёва ад вуліцы Чырвонай да плошчы Перамогі, па вуліцы Захарава ад вуліцы Першамайскай да пляца Перамогі, па вуліцы Камуністычнай ад вуліцы Чырвонай да мясцовага праезду, па вуліцы Фрунзе ад вуліцы Першамайскай да парка Горкага. Таксама будзе перакрыты рух па вуліцы Леніна ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да вуліцы Кірава, па вуліцы Энгельса ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да вуліцы Маркса і па вуліцы Янкі Купалы ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да вуліцы Маркса.
Увечары на час святочнага салюту каля абеліска "Мінск — горад-герой" з 21.30 да 22.20 часткова будзе спынены рух транспарту па праспекце Пераможцаў — ад вуліцы Мельнікайтэ да вуліцы Ігнаценкі, па праспекце Машэрава — ад вуліцы Даўмана да вуліцы Ціміразева.