У Мінску абмяркоўваюць перспектывы стварэння адзінай адукацыйнай прасторы
25 студзеня ў выканкаме СНД у Мінску праходзіць пасяджэнне Савета па адукацыі пры Інтэграцыйным камітэце ЕўрАзЭС. У ім бяруць удзел кіраўнікі міністэрстваў адукацыі Беларусі, Расіі, Казахстана, Таджыкістана і Кыргызстана, сакратарыята Інтэграцыйнага камітэта ЕўрАзЭС, прадстаўнікі міністэрства адукацыі Беларусі, дэпутаты і інш., паведамляе БелаПАН.
Як паведаміў журналістам міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч, парадак дня форуму вельмі насычаны. У будучым плануецца стварыць спрыяльныя ўмовы для мабільнасці спецыялістаў — іх пераводу з адной ВНУ ў другую. "На тэрыторыі ЕўрАзЭС трэба фарміраваць адзінае бачанне адукацыйнага працэсу і ўсіх этапаў адукацыйнай дзейнасці", — упэўнены міністр.
Міністр навукі і адукацыі Казахстана Бакытжан Жумагулаў выказаў надзею, што сённяшняе пасяджэнне дазволіць абмеркаваць механізмы сумеснага прызнання дыпломаў на тэрыторыі краін ЕўрАзЭС.