У Мінску абмяркуюць перспектывы дыялогу Беларусі і Еўрасаюза

Шляхі развіцця дыялогу Беларусі з Еўрасаюзам абмяркуюць сёння ў Мінску беларускі і чэшскі бакі ў рамках візіту ў нашую краіну дэлегацыі МЗС Чэхіі.  Нагадаем, у першым паўгоддзі 2009 года менавіта Чэхія будзе старшынстваваць у ЕС. Дэлегацыю чэшскага знешнепалітычнага ведамства ачольвае першы намеснік міністра замежных спраў Томаш Пояр.

"Интерфакс" адзначае, што падчас сустрэчы будуць абмеркаваныя і магчымасці актывізацыі двухбаковага беларуска-чэшскага супрацоўніцтва.