У Мінску абмяжоўваецца рух транспарту ў цэнтры горада
У Мінску, у сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў з нагоды Дня незалежнасці, абмяжоўваецца рух транспарту ў цэнтры горада. З 9.30 да 10.45 на час ускладання вянкоў да Вечнага агня на плошчы
Перамогі перакрыты рух транспарту: на праспекце Незалежнасці ад вуліцы
Гарадскі Вал да вуліцы Казлова, на вуліцы Захарава ад вуліцы
Першамайскай да плошчы Перамогі, на вуліцы Кісялёва ад вуліцы Чырвонай
да плошчы Перамогі.
Сёння таксама, у сувязі з правядзеннем вайсковага параду, з 8.30 да 14.00 закрываецца рух транспарту на праспекце Машэрава ад вуліцы Даўмана да вуліцы Цеміразева, на праспекце Пераможцаў ад вуліцы Арлоўскай да вуліцы Мельнікайтэ, паведамляе газета «Мінскі кур’ер».