У Мінску абрабавалі “абменнік” з $10 тыс., а ў Свіслачы – сейф з $20 тыс.
Каля сямі хвілін спатрэбілася невядомаму, каб абрабаваць “абменнік” на сталічнай вуліцы Ясеніна. Здарэнне адбылося днём. Злодзей падабраў ключ да ўваходных дзвярэй
пункта абмену валюты, памяшканне якога не было абсталяванае ахоўнай
сігналізацыяй.
З “абменніка” знікла 10,5 тысячы долараў, 2500 еўра, амаль 7 тысяч расійскіх і 13 мільёнаў беларускіх рублёў.
А ў гарадскім пасёлку Свіслач у Пухавіцкім раёне зламыснік вынес з кватэры прадпрымальніка сейф з 20 тысячамі долараў і залатымі вырабамі, паведамляе газета “Звязда”.