У Мінску абрабавалі арыштаваны катэдж Міхаіла Снегіра
Абрабаванне заўважыў сын экс-пракурора Мінскай вобласці Вадзім. Як паведамляе "Беларускі партызан", на месцы злачынства працуе міліцыя. 23 траўня Вадзім Снягір праязджаў каля катэджа, які знаходзіцца недалёка ад Цнянскага вадасховішча. Ён заўважыў, што на доме збіты замок. Высветлілася, што рабаўнікі знеслі з сабой дзверы, газавы кацёл, пачалі здымаць вокны, а таксама прыхапілі іншую каштоўную маёмасць.
Нагадаем, што зусім нядаўна следчыя наклалі арышт на 5-пакаёвую кватэру па вуліцы Грыбаедава ў Мінску, якая прыналежыць Міхаілу Снегіру. Таксама пад арыштам знаходзіцца катэдж, да будаўніцтва якога былы пракурор Мінсакй вобласці меў дачыненне. Гэты будынак быў перададзены на захоўванне адміністрацыі Савецкага раёна Мінску.