У Мінску абрабавалі клуб гульнявых аўтаматаў

Невядомы злачынца ў аўторак раніцай зайшоў у клуб гульнявых аўтаматаў і, пагражаючы 19-гадовай аператарцы, забраў з касы больш за 3 мільёны рублёў. Міліцыянты распачалі крымінальную справу, але рабаўніка па гарачых слядах так і не знайшлі.

БелаПАН