У Мінску абрабавалі прадаўца жывой рыбы і кур'ера інтэрнэт-крамы (відэа)
Абодва выпадкі здарыліся ў Фрунзенскім раёне.
Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, кур'ер прывёз замоўленыя невядомым чатыры дарагіх мабільных тэлефоны ў дом па вуліцы Бурдзейнага. Аднак на выхадзе з ліфта на патрэбным паверсе яго чакаў зламыснік, які скарыстаўся газавым балончыкам і, выхапіўшы пакет з таварам, уцёк. Праваахоўнікі высветлілі, што ў невядомага былі памочнікі — мужчына і жанчына — камеры відэаназірання зафіксавалі іх твары (гл. фота зверху і першае відэа).
Іншае здарэнне адбылося каля крамы на праспекце Пушкіна. Там ішоў гандаль жывой рыбай. Невядомы падышоў да машыны, выхапіў у прадаўца скрынку з 300 тысячамі рублёў і ўцёк. У міліцыі ёсць фота і відэа зламысніка (гл. фота знізу і другое відэа). Праваахоўнікі просяць дапамагчы ў пошуку невядомых.

Фота — guvd.gov.by