У Мінску абвешчана стварэнне ўрада падкарпацкіх русінаў

Актывісты руху падкарпацкіх русінаў правялі ў Мінску слуханні "Падкарпацкая Русь і Рускі свет". На іх быў абраны ўрад аўтаномнай рэспублікі Падкарпацкая Русь, абвешчанай русінамі 25 кастрычніка ў горадзе Мукачава Закарпацкай вобласці Ўкраіны.  Як паведамляе газета "КоммерсантЪ", 25 кастрычніка ў Мукачаве адбыўся II Еўрапейскі кангрэс падкарпацкіх русінаў, на якім быў падпісаны мемарандум аб узнаўленні русінскай дзяржаўнасці. Уступленне дакумента ў сілу было адкладзена да 1 снежня. Да гэтага часу, на думку русінаў, украінскія ўлады павінны былі пачаць працэс прызнання аўтаномнай рэспублікі Падкарпацкая Русь. Не атрымаўшы адказу ад афіцыйнага Кіева, русіны сабраліся ў Мінску і абвясцілі пра стварэнне ўрада з 50 чалавек.

Удзельнікі мінскага сходу таксама звярнуліся да парламентаў Расіі і Беларусі з просьбай разгледзець пытанне аб праве русінаў на самавызначэнне.

Аднак, па словах старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязям з СНД палаты прадстаўнікоў Сяргея Маскевіча, такая заява да беларускіх парламентарыя яшчэ не прыходзіла. Таксама палітык назваў абуральным сам факт правядзення русінскіх слуханняў на тэрыторыі Беларусі.