У Мінску ад петардаў пацярпелі шэсць чалавек
У першыя дні новага года ад петардаў у Мінску пацярпелі 6 чалавек. Як паведаміў намеснік кіраўніка мінскай міліцыі Ігар Яўсееў, яны звярнуліся ў лякарні з тэрмічнымі апёкамі рук. Яўсееў: "Пасля аказання меддапамогі гэтыя грамадзяне былі адпушчаны дахаты. У Фрунзенскім раёне Мінску ў выніку выкарыстання піратэхнічных сродкаў пашкоджанае шкло ў дзвюх кватэрах. Праводзіцца праверка".
Агулам у святочных мерапрыемствах у сталіцы ў ноч на 1 студзеня прынялі ўдзел 75 тысяч чалавек. 11 чалавек пасля навагодніх гулянняў апынуліся ў медвыцвярэзніку.
Агулам у святочных мерапрыемствах у сталіцы ў ноч на 1 студзеня прынялі ўдзел 75 тысяч чалавек. 11 чалавек пасля навагодніх гулянняў апынуліся ў медвыцвярэзніку.