У Мінску адбудзецца фэст культур народаў ЕўрАзЭС
Фэст культур народаў ЕўрАзЭС адбудзецца ў Мінску сёлета ў траўні. Імпрэза будзе прысвячацца 65-м угодкам Перамогі ў савецка-нямецкай вайне 1941-1945 гадоў. З краін-удзельніц ЕўрАзЭС у беларускую сталіцу прыедуць творчыя дэлегацыі. Плануецца, што адкрыццё і закрыццё гэтага форуму адбудзецца ў Палацы Рэспублікі: 13 траўня будуць гучаць словы прывітання, 17 траўня — развітальныя.
Канцэрты фэсту пройдуць не толькі ў беларускай сталіцы. Плануецца, што сцэнічныя пляцоўкі ў абласных гарадах краіны таксама прымуць творчыя дэлегацыі.
БЕЛТА
Канцэрты фэсту пройдуць не толькі ў беларускай сталіцы. Плануецца, што сцэнічныя пляцоўкі ў абласных гарадах краіны таксама прымуць творчыя дэлегацыі.
БЕЛТА