У Мінску адбылася дэманстрацыя экзатычных валёнак

У Мінску прадэманстравалі калекцыйныя валёнкі. У своеасаблівым перфомансе ўзялі ўдзел 24 дызайнеры з усёй Беларусі.  Прысутнічалі таксама музыканты, рэкламшчыкі і ды-джэі. Публіка пабачыла такі экзатычны абутак, як валёнкі-панчохі, валёнкі-ласты і нават валёнак-міні-дом.

Але найбольшую ўвагу прыцягнуў валёнак-клумба. У яго падкладцы быў схаваны чарназём, з якога расла трава. Не гледзячы на ажыятаж гледачоў, калекцыйны абутак прадавацца не будзе. Яго адправяць у музей.

ОНТ