У Мінску адбылася прэзентацыя фільма "Слуцкі збройны чын"
5 снежня ў Мінску адбылася прэзентацыя дакументальна-публіцыстычнага фільма рэжысёра Сяргея Ісакава і сцэнарыста Ўладзіміра Халіпа "Слуцкі збройны чын". Фільм, створаны ў межах праекта "Невядомая Беларусь" для незалежнага тэлеканала "Белсат", распавядае пра Слуцкі збройны чын, удзельнікі якога змагаліся з Чырвонай Арміяй камуністычнай Расіі за незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Як зазначыў кінадраматург У.Халіп, фільм створаны ў пачатку гэтага года
і не раз дэманстраваўся па тэлеканале "Белсат". Сцэнарыст выказаў
асаблівую падзяку кандыдату гістарычных навук Уладзіміру Ляхоўскаму,
які выдаў зборнік дакументаў і матэрыялаў аб Слуцкім збройным чыне.
"Вучоны ажыццявіў сапраўдны навуковы подзвіг, таму што пасля выдання
гэтага зборніка на ўсе выдумкі аб Слуцкім чыне можна адказваць, цытуючы
архіўныя дакументы з гэтай кнігі. Асаблівае значэнне набываюць цытаты
ворагаў, якія змагаліся з паўстанцамі і даюць ім ацэнку", — сказаў
У.Халіп.
Паводле Халіпа, матэрыялы фільмы абвяргаюць міф аб тым, што Беларусь пачалася 1 студзеня 1919 года з утварэннем бальшавіцкай БССР, а да гэтага дня не мела сваёй дзяржаўнасці. У прэзентацыі фільма ўдзельнічаў кіраўнік рок-гурту "ПЛАН" Андрэй Плясанаў, які выканаў свае песні, у тым ліку прысвечаныя Слуцкаму збройнаму чыну.
БелаПАН.