У Мінску адбыліся збоі з электразабеспячэннем

Як паведамляе БЕЛТА, з-за старэння ізаляцыі быў пашкоджаны кабель паміж трансфарматарнымі падстанцыямі, размешчанымі ў завулку Велазаводскі і на Партызанскім праспекце. У выніку, часткова без электрычнасці больш чым на гадзіну апынуліся жыхары дамоў на вуліцах Васняцова, Народнай і на Партызанскім праспекце (11 шматкватэрных жылых дамоў).

З той жа прычыны быў пашкоджаны кабель паміж падстанцыямі на вуліцы Пляханава. Без электрычнасці на 35 хвілін засталіся 5 жылых дамоў на вуліцах Якубава, Пляханава і праспекце Ракасоўскага.

Агулам збоі з электразабеспячэннем узніклі ў 16 жылых дамах у Мінску.

Фота — ria.ru