У Мінску адбылося масавае атручванне хлорам дзяцей у басейне

Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося ў сталічным ліцэі № 1. Падчас разбіральніцтва высветлілася, што заняткі дзяцей у басейне пачаліся пасля замены вады, падчас якой выкарыстоўваўся водны раствор гіпахларыта натрыю.



Неўзабаве навучэнцам 105-й сярэдняй школы стала кепска (кашаль, рэзь у вачах). Інструктар і персанал спорткомплекса вывелі дзяцей на паветра і абмежавалі доступ у будынак. Неўзабаве прыехалі медыкі. 16 школьнікаў і інструктар шпіталізаваныя. Стан 8 дзяцей — "сярэдняй ступені цяжкасці".

Прычына атручвання высвятляецца.