У Мінску адбыўся чэмпіянат Беларусі па “Што? Дзе? Калі?”

13 лютага ў Мінскім гарадскім палацы дзяцей і моладзі адбыўся чэмпіянат Беларусі па спартовай версіі гульні “Што? Дзе? Калі?”. Перамогу ўпершыню святкавала мінская каманда “МИД-2”, складзеная з аспірантаў і выпускнікоў БДУ, радыётэхнічнага коледжа і студэнтаў лінгвістычнага ўніверсітэта. Знатакі з “МИД-2” дакладна адказалі на 39 з 60 пытанняў, якія складалі турнірную дыстанцыю чэмпіяната. Цікава, што пасля першых 15 пытанняў пераможца займаў толькі 19 месца і адставаў ад лідэра на 4 дакладныя адказы.

Срэбныя медалі заваяваў леташні чэмпіён Беларусі, “Джокер” з Магілёва — 36 з 60. А за трэцяе песца адбылася “перастрэлка” паміж мінскімі камандамі “Хунта” і “МаФи”, якія далі па 34 дакладныя адказы. На дадатковыя пытанні больш дакладна адказала “Хунта”.

Сёння, 14 лютага, вызначацца чэмпіёны Беларусі па індывідуальнай “Сваёй гульні” і яе каманднай версіі — “Эрудыт-квартэце”.