У Мінску адбыўся мітынг, прысвечаны памяці Ўладзіміра Караткевіча
На Ўсходніх могілках Мінску 25 ліпеня адбыўся мітынг, прысвечаны 25-годдзю з дня смерці пісьменніка Ўладзіміра Караткевіча. Як інфармуе БелаПАН, у мітынгу ўдзельнічалі пляменніца Караткевіча Алена Сінкевіч і яе муж Васіль Сінкевіч, якія захоўваюць мемарыяльны кабінет пісьменніка ў яго былой кватэры па вуліцы Карла Маркса, 40 у Мінску.
Сярод сёлетніх знакавых падзей, звязаных з творчасцю пісьменніка, Сінкевіч назваў пастаноўку Валер'ем Анісенкам спектакля па рамане Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" у Дзяржаўным тэатры беларускай драматургіі. Другой падзеяй ён лічыць пераклад на рускую мову рамана "Хрыстос прызямліўся ў Гародні".
Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да магілы Караткевіча, праспявалі духоўны гімн "Магутны Божа".