У Мінску адбыўся паказ спектакля “Свабоднага тэатра”
У Мінску адбыўся паказ спектакля “Свабоднага тэатра” “Быць Гаральдам Пінтэрам”. Яго прэм’ера адбылася яшчэ год таму недалёка ад сталіцы. Паводле словаў мастацкага кіраўніка тэатра Мікалая Халезіна, за гэты
час спектакль быў прадстаўлены ў многіх краінах Еўропы. Ён распавядае
пра праблему гвалту ва ўсіх яе праявах.
Спектакль уключае фрагменты прамовы нобелеўскага лаўрэата па літаратуры Гаральда Пінтэра і дакументальныя маналогі зняволеных у беларускіх турмах.
Нагадаем, у жніўні падчас прэм’еры “Свабоднага тэатра” ў Мінску прайшлі масавыя затрыманні гледачоў і акцёраў. На гэты раз паказ прайшоў без інцыдэнтаў.
БелаПАН