У Мінску адбыўся ўстаноўчы сход "Маладой Беларусі"
Устаноўчы сход маладзёжнага руху "Маладая Беларусь" адбыўся ў суботу ў Мінску. Дэлегаты вырашылі падтрымаць на будучых прэзідэнцкіх выбарах лідэра руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча, паведамляе "Белорусский партизан". Стваральнікі руху "Маладая Беларусь" упершыню будуць падаваць дакументы на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі.
Нагадаем, што кіраўніком гэтай маладзёжнай структуры з'яўляецца Артур Фінькевіч. Таксама існуе арганізацыя, зарэгістраваная ў Літве пад назвай "Міжнароднае моладзевае аб'яднанне "Рух "Маладая Беларусь", якім кіруе Зміцер Каспяровіч. Раней яму было адмоўлена ў рэгістрацыі ў Беларусі.