У Мінску адбыўся жывы дыялог улады і апазіцыі
На мінулым тыдні ў Беларусі прайшоў чарговы Мінскі форум. Нечакана, мерапрыемства ўшанаваў сваёй прысутнасцю кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей. Яшчэ больш нечаканым стаў імправізаваны дыялог уладаў і апазіцыі.
Упершыню за 11 год існавання форума, яго наведала асоба такога высокага ўзроўню. Уладзімір Макей - адзін з найбольш непублічных чыноўнікаў Беларусі. З моманту свайго прызначэння на пасаду старшыні адміністрацыі прэзідэнта, на публіцы ён з’явіўся ўпершыню. Падчас адкрыцця форума спадар Макей выказаў цвёрдую ўпэўненасць у тым, што Еўропе патрэбная Беларусь. А Беларусь, маўляў, напрошвацца на супрацоўніцтва з Еўрасаюзам не будзе..
Уладзімір Макей: “На працягу многіх гадоў нашая краіна была інтэгральнай часткай Еўропы. І мы абсалютна незаслужана падпадалі пад палітычны і эканамічны прэсінг, служылі крыніцай для злавесных фантастычных трылераў. Добра, што гэтыя людзі зразумелі, што працягваць былую палітыку непрадуктыўна. Аб’ектыўна, надыйшоў час, калі трэба называць рэчы сваімі імёнамі. Беларусь – еўрапейская краіна. Але мы далёкія ад таго, каб напрошвацца на супрацоўніцтва з Еўрасаюзам”.
Пасля амаль нічым не адметнай афіцыйнай прамовы Уладзіміра Макея разгарнулася асноўнае дзейства форума. Нечакана апазіцыя атрымала магчымасць задаць пытанні непасрэдна кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта. Першым да мікрафону падыйшоў Пётра Садоўскі, былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне.
Пётра Садоўскі: “Скажыце, ці ёсць у вас надзея, што за гэтыя шэсць месяцаў мы зможам купіць у кіёску беларускую газету “Народная Воля?”
Уладзімір Макей: “Я не магу адказаць, што адбудзецца заўтра, але пазітыўныя крокі будуць. Яны будуць абавязкова”
Вось так распачалася першая за доўгія гады жывая прэс-канферэнцыя апазіцыі з уладамі. І чым далей, тым больш напружаным станавіўся дыялог. На такіх “непрыемных” суразмоўцаў спадар Макей наўрад ці разлічваў.
Паліна: Мяне завуць Паліна, і ў мяне хутчэй не пытанне, а ўдакладненне. У Беларусі ёсць як мінімум 10 чалавек, якіх можна назваць палітзняволенымі. Яны былі асуджаныя за акцыю прадпрымальнікаў на 2 гады абмежавання свабоды. Я гэтым хачу сказаць, што ў Беларусі ёсць палітзняволеныя! Што працэс лібералізацыі яшчэ не распачалі. Для таго, каб лічыць яго распачатым, я ад імя моладзі заклікаю да вызвалення Аляксандра Баразенкі і поўнай рэабілітацыі астатніх 10 чалавек. Таксама да расследавання зніклых людзей і свабоды СМІ.
Напрыканцы імпавізаванай прэс-канферэнцыі прадпрымальнік Анатоль Шумчанка, "карыстаючыся магчымасцю”, паспрабаваў “выбіць” абяцанні з кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. На што Уладзімір Макей адказаў: “Хто яшчэ хоча, каб я яму што-небедзь паабяцаў?”
Анатоль Шумчанка: Уладзімір Уладзіміравіч! Можа вы ўсё ж такі паабяцаеце нам, прадпрымальнікам, што-небудзь?
Уладзімір Макей: “Хто Яшчэ хоча, каб я яму што-небудзь паабяцаў?”
Адказ кіраўніка Адміністрацыі выклікаў смех у залі. А Анатоль Шумчанка выказаў спадзяванне сустрэць спадара Макея ў кабінеце, а Новы Год – дома.