У Мінску адбываецца пленум Партыі камуністаў Беларускай

Асноўнае пытанне пленума — падрыхтоўка да другой часткі XIV пазачарговага з'езду партыі. Папярэдняй датай называецца 25 кастрычніка, паведамляе БелаПАН. Першае паседжанне з'езду ПКБ адбылося 23 траўня. На ім абмяркоўваліся пытанні перайменавання партыі, унясення зменаў у статут, фармату ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Канкрэтныя рашэнні па іх плануецца прыняць на другім паседжанні з'езду.

Магчымая змена назвы партыі выклікала неадназначную рэакцыю ў яе шэрагах. Прагучалі ў тым ліку і заклікі пра антыкамуністычныя дзеянні кіраўніцтва ПКБ. Не выключана, што на пленуме з партыі могуць быць выключаныя некаторыя з яе сяброў.

Нагадаем, па выніках рэйтынгавага галасавання на першым паседжанні з'езду былі вызначаныя тры варыянту новай назвы ПКБ — Беларуская партыя левых, Партыя дэмакратыі і справядлівасці і Партыя "Радзіма".