У Мінску адключылі ацяпленне ў адміністрацыйных будынках

29 сакавіка ў Мінску адключылі ацяпленне ў адміністрацыйных і вытворчых будынках. Выключэнне пакуль што складаюць архівы, музеі, тэатры, бібліятэкі і лазні. Пасля адміністрацыйных будынкаў ацяпленне адключаць у жылым сектары. Гэта адбудзецца, калі сярэднесутачная тэмпература паветра цягам пяці дзён запар будзе перавышаць 8 градусаў па Цэльсіі. Мяркуючы па прагнозах Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, ацяпленне адключаць цягам бліжэйшых 4-5 дзён.

Пасля прыйдзе чарга дзіцячых садкоў, школаў і лякарняў. Адразу пасля адключэння цепласетак у сталіцы пачнецца іх рамонт.

Летась ацяпленне ў сталіцы Беларусі пачалі адключаць на 9 дзён пазней — 7 красавіка. У жылых памяшканнях ацяпленне было адключанае 14 красавіка, паведамляе агенцтва "БелаПАН".