У Мінску адкрыецца кадэцкая вучэльня

Кадэцкая вучэльня адкрыецца ў сталіцы сёлета, паведамляюць "Мінск-Навіны". Яна ствараецца паводле ўказу кіраўніка Беларусі. Гэтая ўстанова будзе рыхтаваць юнакоў да службы ў праваахоўных органах, падраздзяленнях МНС, Узброеных Сілах.

Кадэцкая вучэльня зойме памяшканне былой школы-інтэрната № 3 па вуліцы Стаханаўскай. Прымаць "у кадэты" будуць на конкурснай аснове хлопцаў, якія скончылі сёмы ці восьмы клас. Першы раз набяруць усяго 150 чалавек.