У Мінску адкрылася выстава Міхаіла Савіцкага
8 траўня ў Музеі гісторыі Мінска адкрылася выстава твораў Героя Беларусі, народнага мастака Беларусі, ганаровага грамадзяніна Мінска Міхаіла Савіцкага. У 6 залах экспазіцыі выстаўлена 41 палатно Савіцкага, у тым ліку яго падарункі сталіцы, творы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У іншых 4 залах экспануецца каля 70 скульптур, графічных і мастацкіх прац, створаных вучнямі майстра.
Мікалай Ладуцька, які выконвае абавязкі старшыні Мінскага гарвыканкама, адзначыў, што са сродкаў гарадскога бюджэта выдаткаваныя сродкі на рэканструкцыю аднаго з будынкаў на плошчы Свабоды пад персанальную галерэю Міхаіла Савіцкага. Гэтая галерэя мусіць адкрыцца ў 2011 годзе на дзень горада Мінска, піша БелаПАН.