У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная Кастусю Каліноўскаму
Выстава, прысвечаная 170-годдзю з дня народзінаў нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага, адкрылася ў мінскай штаб-кватэры Партыі БНФ. У экспазіцыі прадстаўленыя 23 творы жывапісу і графікі Міхася Карпука,
Уладзіміра Крукоўскага, Аляксея Марачкіна, Міколы Купавы, Тодара
Ладуцькі і Алеся Цыркунова.
Паводле словаў грамадскага дзеяча Вячаслава Сіўчыка, які выступіў з прамовай на ўрачыстым адкрыцці выставы, велічнасць постаці Каліноўскага яшчэ не ўсвядомленая беларускай нацыяй. “Як Ісус Хрыстос, Кастусь Каліноўскі пайшоў на Галгофу дзеля таго, каб беларусы захаваліся і сталі гаспадарамі на сваёй зямлі”, сказаў Сіўчык.
БелаПАН