У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная Ўладзіміру Высоцкаму

Выстава мастака Сяргея Шыла "Штрых-код", прысвечаная акцёру, паэту і музыку Ўладзіміру Высоцкаму (25.01.1938 — 25.07.1980) адкрылася 22 студзеня ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна. У экспазыцыі, якая дэманструецца да 7 лютага, прадстаўлена 20 палотнаў-усталёвак з чорным фонам і ўнікальнымі прадметамі — сведкамі эпохі Высоцкага, паведамляе інфармагенцтва "БелаПАН".

Аўтар экспазыцыі выказаў надзею, што чорны колер фону яго прац будзе ўспрымацца гледачамі не як колер трагізму, а як пазітыўны колер глыбіні і мудрасці Высоцкага, колер начнога неба і космасу, атаясамленнем якога шмат для каго быў гэты вялікі майстар.

25 студзеня, у дзень нараджэння Высоцкага, у мінскім клубе "Лісіная нара" адбудзецца канцэрт, на якім таксама будзе экспанавацца праект Шыла. На наступным тыдні ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны запланаванае адкрыццё яшчэ адной выставы пра Высоцкага.