У Мінску адкрыліся Дні кітайскага кіно
Дні кітайскага кіно адкрыліся ў сталічным кінатэатры "Цэнтральны". Адмыслоўцы сцвярджаюць, што ў Мінск прывезлі тое кітайскае кіно, якое можа прыцягнуць масавага гледача. Па словах амбасадаркі Кітая ў Беларусі Цзінь Мінь, стужкі з рэтраспектывы пакажуць сучаснае жыццё простых людзей у Кітаі. Выключэнне — гістарычная драма "Маё каханне знесла рака Хуанхэ", якая распавядае пра падзеі Другой сусветнай вайны.
Сёлета ў праграме Дзён кітайскага кіно — 6 фільмаў. Усе сеансы пачынаюцца ў 18:40. Стужкі дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі субтытрамі. Кошт квітка — 2 тысячы рублёў.
Дні кітайскага кіно апошні раз арганізоўваліся ў Мінску тры гады таму, паведамляе агенцтва БелаПАН.