У Мінску адкрыты помнік аўстрыйскім габрэям
На былых габрэйскіх могілках у Мінску ўрачыста адкрылі памятны знак аўстрыйскім габрэям, дэпартаваным у Беларусь і знішчаным у 1941-1944 гг. На цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі аўстрыйскіх уладаў. Мінскае гета было адным з самых буйных у Еўропе, паведамляе тэлеканал СТВ. Тут змяшчалася больш за 100 тысяч габрэяў, у тым ліку каля 30 тысяч габрэяў з Трэцяга Рэйха і каля 10 тысяч аўстрыйскіх габрэяў.
На пляцоўцы побач з новым помнікам ужо ёсць 4 мемарыялы, збудаваныя ў гонар ахвяраў антысемітызму.
На пляцоўцы побач з новым помнікам ужо ёсць 4 мемарыялы, збудаваныя ў гонар ахвяраў антысемітызму.