У Мінску адменены Дзень святога Канстанціна

У Мінску адменены Дзень святога Канстанціна. Арганізатары збіраліся аб’яднаць Дзень святога Валянціна і дзень нараджэння астуся Каліноўскага. 13 лютага ў сталічным Доме літаратара павінна было адбыцца незвычайнае дзейства. Кастусь Каліноўскі пераносіцца ў 2007 год і прымае на сцэне бардаў, літаратараў, музыкаў.

У госці да героя былі запрошаныя Зміцер Бартосік, гурт “PLAN”, Удадзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Глеб Лабадзенка і Яўген Валошын.

Арганізатар імпрэзы Франак Вячорка паведаміў, што кожны з іх павінен быў у выступе падкрэсліць словы “Люблю” і “Беларусь”.

Аднак спроба аб’яднаць Дзень закаханых і і дзень нараджэння Каліноўскага правалілася. Гаспадарчая ўправа Кіраўніцтва справамі прэзідэнта адмовіла ў арэндзе Дома літаратара.

Хаця папярэдне была дадзеная згода, і нават выйшлі адмысловыя афішы.