У Мінску адменены "Вумэн Фэст 2010"

З-за малой колькасці прададзеных квіткоў у Мінску адмянілі “Вумэн Фэст 2010”, які меў адбыцца 11 красавіка ў тэатры эстрады. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў арганізатар імпрэзы Яўген Піліпчык. Нагадаем, фэст-конкурс планаваў вызначыць лепшы жаночы голас і лепшы жаночы гурт Беларусі. Пазмагацца за гучныя тытулы меліся гурты “Індра”, “Зьмяя”, “Гаротніца”, “Унія”, “Рокаш” і іншыя.