У Мінску адзначаць 190-годдзе кампазітара Станіслава Манюшкі
Музыка вядомага кампазітара Станіслава Манюшкі будзе гучаць у дзень яго нараджэння — 5 траўня. У Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры выступіць трыо "Вытокi". Неўзабаве гэтыя ж музыкі зладзяць юбілейны тур па гарадах Беларусі, звязаных з імем нашага вялікага земляка. Яны выступяць у Смілавічах, Убеле, Чэрвені.
Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", да юбілея з дня нараджэння Станіслава Манюшкі ў бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрыецца выстава, прысвечаная яго жыццю і творчасці.
Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", да юбілея з дня нараджэння Станіслава Манюшкі ў бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрыецца выстава, прысвечаная яго жыццю і творчасці.