У Мінску амаль 4800 кватэраў адключаны ад камунальных паслуг

Пра гэта 1 сакавіка на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме паведаміў генеральны дырэктар "Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі" Ўладзімір Рэянтовіч. Камунальныя паслугі былі адключаныя з-за запазычанасці па іх аплаце. Уладальнікі 131 кватэр і зусім могуць пазбыцца жылля, бо ў судах гораду разглядаюцца пазовы на іх высяленне. Рэянтовіч: "Але ўсе гэтыя меры не дазволілі забяспечыць збіральнасць жыллёва-камунальных паслуг. На сённяшні дзень яна складае 93 %. Магчыма, гэта звязана з тым, што кароткі месяц, 27-28 лютага выпала на выходныя дні, і ўсе аплаты да нас яшчэ не дайшлі".

У мінулым годзе "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" падала 269 пазоваў у суд на неплацельшчыкаў, у выніку чаго былі выселеныя 40 даўжнікоў.