У Мінску бадзяжныя сабакі пакусалі двух чалавек
У Мінску ад зграй бадзяжных сабак пацярпелі два чалавекі. Пра выпадкі ў двух розных раёнах горада паведамляе газета "Советская Белоруссия". Наталлю Сімчанка, жыхарку мікрараёна Уручча–4, сабакі пакусалі ўвечары, калі яна вярталася праз лясок побач з мікрараёнам. Выратаваў яе толькі супрацоўнік асобнага батальёна міліцыі Мінскага гарадскога ўпраўлення дэпартамента аховы Вадзім Юковіч. Ён абыходзіў ахоўную тэрыторыю складоў гандлёвага цэнтра "Ўсходні" і пабачыў, як сабакі накінуліся на жанчыну.
Аляксандр Малакоў з Паўночнага пасёлка стаў ахвярай нападу, калі адправіўся ўвечары ў краму па прадукты і вырашыў скараціць шлях па сцяжынцы праз стадыён. Выратавацца ад зграі сабак яму ўдалося толькі з дапамогай палкі і каменя, якія ляжалі на зямлі. Аднак яму, як і Наталлі Сімчанка, давялося звярнуцца па дапамогу да дактароў.
Нагадаем, што некалькі тыдняў таму беларускія СМІ паведамлялі пра трагедыю ў Бабруйску. Там здзічэлыя жывёлы скалечылі дзяўчыну.