У Мінску бегалі аголеныя картачныя гульцы
Супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі Партызанскага раёна Мінска затрымалі двух маладых мінчукоў — 28 і 23 гадоў. Хлопцы ў аголеным выглядзе бегалі ўздоўж водаканала па вуліцы Сталетава.
Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, пра аголеных мінчукоў паведаміла жанчына. Яна пабачыла іх, калі гуляла з малалетнімі дзецьмі ўздоўж водаканала.
Як выявілася, маладыя людзі гулялі з прыяцелямі ў карты на жаданне і прайгралі. Пераможцы запатрабавалі, каб пераможаныя прабеглі голымі ўздоўж водаканалу некалькі разоў.
Зараз на двух аголеных бегуноў пачалі крымінальную справу за хуліганства.
Фота з сацыяльных сетак