У Мінску больш за ўсё ВІЧ-інфікаваных — у Заводскім раёне
Найбольшы адсотак выяўленых ВІЧ-інфікаваных пражывае ў Заводскім раёне сталіцы — 24,6% (359 выпадкаў). Следам за ім ідуць Фрунзенскі раён — 12,8% (187 выпадкаў), Ленінскі — 11,7% (171 выпадак), Першамайскім — 11% (160 выпадкаў) і Маскоўскі — 10,6% (154 выпадку). А вось па новавыяўленых выпадках за перыяд са студзеня па верасень гэтага года лідзіруе Ленінскі раён — 26, далей ідуць Заводскі — 23, Фрунзенскі і Першамайскі — па 15. Самыя спакойныя Савецкі раён (3) і Кастрычніцкі (2), адзначае сайт "Мы".
Паводле інфармацыі Санітарна-эпідэміялагічнай службы Мінску, як сярод мужчын, так і сярод жанчын дамінуючым з'явіўся гетэрасексуальны шлях перадачы ВІЧ-інфекцыі — 69,4% (77 чалавек). У выніку ін'екцыйнага ўжывання наркатычных рэчываў інфікавана 23,4% (26 чалавек).