У Мінску бракуе букіністычных кнігарняў

У сталіцы адчуваецца недахоп букіністычных кнігарняў. Сёння ў сталіцы каля 20 кнігарняў, з іх — толькі тры букіністычныя: "Букініст", "Вянок" і "Веды". Каб здаць кнігі на камісію, гараджане з'яўляюцца з самай раніцы, тым не менш не ўсё трапляюць на прыём да таваразнаўца з-за вялікіх чэргаў.

Штодня ў букіністычныя крамы прыходзіць каля сотні здатчыкаў, якія прыносяць больш за тысячу выданняў. Як правіла, гэта кнігі, якія карыстаюцца попытам: дапаможнікі па матэматыцы, фізіцы, манаграфіі вышэйшай школы.

"Мінск-навіны"