У Мінску брэсцкія дынамаўцы разграмілі каманду Ігара Крывушэнкі

У нядзелю адбыліся заключныя матчы 18-га тура чэмпяінату Беларусі па футболе.

Цэнтральны паядынак тура прайшоў у Віцебску, дзе аднайменны клуб прайграў сталічнаму МТЗ-РІПА - 0:3. Прычым першы гол ужо на першай (!) хвіліне гаспадары поля забілі ў свае вароты. У другім тайме Алег Страхановіч і Вячаслаў Глеб давялі лік да разгромнага.
Разгром пабачылі балельшчыкі і на мінскім стадыёне "Дынама". Брэсцкае "Дынама", якое добра гуляе ў апошніх турах, выйграла ў каманды Ігара Крывушэнкі з лікам 4:1.

У астатніх гульнях 10 жніўня былі зафіксаваныя наступныя вынікі: "Тарпеда" (Жодзіна) - "Савіт" (Магілёў) - 1:0, "Граніт" (Мікашэвічы) - "Нафтан" (Наваполацк) - 3:1, "Нёман" (Гродна) - "Шахцёр" (Салігорск) - 1:2.

Нагадаем, што тры гульні прайшлі ў суботу. Вось іх вынікі: "Днепр" (Магілёў) - БАТЭ (Барысаў) - 3:3, "Гомель" - "Смаргонь" - 0:1, "Дарыда" (Ждановічы) - "Лакаматыў" (Мінск) - 0:2.

Турнірная табліца чэмпіянату выглядае так: БАТЭ - 41 ачко (і адна гульня ў запасе), МТЗ-РІПА - 38, "Дынама" (Мінск) - 33, "Віцебск" - 31, "Шахцёр" - 30, "Нафтан" і "Дынама" (Брэст) - па 28, "Днепр" - 26, "Граніт" - 24, "Смаргонь" - 23, "Тарпеда" - 21 (і адна гульня ў запасе), "Нёман" і "Гомель" - па 16, "Лакаматыў" - 15, "Савіт" - 14, "Дарыда" - 8.