У Мінску будуць судзіць 10 удзельнікаў студзеньскіх акцый пратэсту

10 удзельнікаў вулічнай акцыі пратэсту, якая адбылася ў Мінску 10 студзеня, будуць судзіць сёння ў судзе Цэнтральнага раёна.  На лаве падсудных адначасова апынуцца Андрэй Кім, Міхаіл Пашкевіч, Аляксей Бондар, Уладзімір Сяргееў, Арцём Дубскі, Алесь Стральцоў, Андрэй Чарнышоў, Антон Койпіш, Міхаіл Крываў і Таццяна Цішкевіч. Кім будзе сядзець у судовай клетцы, іншыя фігуранты справы размесцяцца ў залі.

Аляксандра Баразенку, Паўла Вінаградава, Міхаіла Субача і непаўналетняга Максіма Дашука сёння судзіць не будуць. Яны несвоечасова азнаёмілася з матэрыяламі справы, таму працэс над імі перанеслі. Дата судовага паседжання па гэтых актывістах пакуль не вызначана.

Андрэя Кіма будуць судзіць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу, апроч акцыі прадпрымальнікаў, у віну яму ставіцца збіццё супрацоўніка ДАІ на мітынгу 21 студзеня. Толькі па другой справе яму пагражае да 6 шасці гадоў зняволення. Ад 31 студзеня Кім знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.

1 красавіка суддзя Ільіна па хадайніцтву дзяржабвінаваўцы пастанавіла аб’яднаць дзве крымінальныя справы супраць моладзевага актывіста ў адну, нагадвае "Наша ніва".