У Мінску эвакуявалі інтэрнат з-за пажару (фота)

Узгаранне адбылося на дзявятым паверсе інтэрната Вышэйшага дзяржаўнага каледжа сувязі. Там гарэў адзін з пакояў, дзе жыла жанчына з дачкой і яе двума малымі дзецьмі. На шчасце, ніхто не пацярпеў. З паверха былі эвакуяваныя 30 чалавек.



Як адзначае прэс-служба МНС, прычынай пажару магла быць непатушаная цыгарэта.



Фота — mchs.gov.by